г.Гродна – в.Навумавічы – г.п.Сапоцкін

«Прывабным маршрутам Гродна-Сапоцкін”
г.Гродна – в.Навумавічы – г.п.Сапоцкін    Помнікі, як і людзі, маюць сваю гісторыю, свой лес. Яны будаваліся і шанаваліся, разбураліся і аднаўляліся, а найчасцей гінулі ў ваенных ліхалеццях. Так гістарычна склалася, што практычна ўся тэрыторыя Гродзенскага раёна можа лічыцца тэматычным ваенна-гістарычным паркам. Памяць аб Першай і Другой сусветных войнах берагуць фартыфікацыйныя збудаванні 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна і Гродзенскай крэпасці, трымаўшыя абарону. Вас бузумоўна зацікавіць іх баявое мінулае.
Запрашаем Вас здзейсніць экскурсію на адзін з самых вялікіх крэпасных аб’ектаў, ацаніць яго ўнікальнасць, веліч і моц — форт № ІІ каля вёскі Навумавічы. Форт будаваўся ў 1913-1915 г. Баявыя дзеянні адбываліся ў лютым і жніўні-верасні 1915 года. Драматычную і трагічную гісторыю Вам паведамяць работнікі Раціцкага цэнтра культуры і вольнага часу, прадставіўшы рэканструкцыю падзей “Дорога памяти”.
У паездку можна ўзяць з сабой кветкі – форт у гады Вялікай Айчыннай вайны з’яўляўся месцам масавага растрэла ваеннапалонных і мірных жыхароў.
Праехаўшы дзесятак кіламетраў па дарозе на Аўгустоўскі канал Вы трапіце ў Сапоцкінскі край – гэта памежжа культур, абрадаў, звычаяў. Месца скрыжавання праваслаўя і каталіцтва. Месца, дзе адначасова гучыць некалькі моў.
У гэтай мясцовасці Вам безумоўна захочацца дакрануцца да таемства творчасці. Абавязкова прыміце ўдзел у майстар-класе па роспісу пісанак, які з Вамі правядуць супрацоўнікі Сапоцкінскага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Забягаючы наперад хочаца паведаміць, што тэхналогія прыгатавання фарбаў у г.п.Сапоцкін перадавалася з пакалення ў пакаленне. Фарбу рыхтавалі заранеў з настою альховай кары і ржавага жалеза. Яйкі з нанесеным васковым узорам апускалі ў фарбавальнік. Насычанасць афарбоўкі залежыла ад часу вытрымкі і канцэнтрацыі адвару. Найбольш папулярным было аздабленне яек з дапамогай шпількі – палачкі з цвічком. Плешку цвічка мачалі ў растоплены воск і на паверхні яйка атрымлівалася кропка ці выцягнутая кропелька. Распаўсюджаны узор, які атрымліваўся з кропелек – круг-разетка — размяшчаўся па цэнтры яйка. Свабодныя плошчы запаўнялі паўразеткамі, кропкамі, ланцужкамі.
Смела бярыце ў рукі “шпільку” і паспрабуйце свае сілы!
Загляніце ў музейны пакой “Сялянская хата”, дзе акцеры фальклорна-абрадавага ансамбля “Рэха мінулага” ў нацыянальных беларускіх касцюмах правядуць старадаўнія рытуалы, гульні, конкурсы. А як цудоўна і мелагучна гучаць “матуліны песні”, выслаўляючы прыгажосць і традыцыі славянскіх народаў!
У ваколіцах Сапоцкіна, знаходзіцца не менш 70 жалезабетонных умацаванняў — гэта ДОТы франтальнага дзеяння, флангавыя ДОТы, назіральныя ДОТы, бетонна-каменныя ДОТы і палявыя заводы, бліндажы розных відаў, бетонныя канструкцыі незакончаных умацаванняў або невядомага прызначэння 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна, які з’яўляўся часткай сістэмы ўмацаваных раёнаў, якія будаваліся на заходняй граніцы СССР у 1940 – 1941 гг. Часткова недабудаваныя, некаторыя ўзарваныя немцамі. На многіх захаваліся ўмяціны ад снарадаў, куль і асколкаў, смазка тых гадоў. Шматлікія доўгатэрміновыя ўмацаванні з’яўляюца брацкімі магіламі савецкіх салдат.
Як гавораць, лепш адзін раз убачыць…

Кошт правядзення экскурсіі супрацоўнікамі Сапоцкінскага цэнтра культуры і вольнага часу для адной групы – 200 000 рублёў;
Кошт 1 білета для індывідуальнага наведвання: для дарослых — 15 000 рублёў, для дзіцей — 10 000 рублёў
Даведкі па тэлефонах: (8-0152) 992-485, моб.8029-7893755 — Фалейчык Наталля Міхайлаўна, в.а.дырэктара Сапоцкінскага цэнтра культуры і народнай творчасці.