Туристические маршруты Гродненского района
Карта-схема помнікаў Гродзенскага раёна Цудоўны тут край: бары, пушчы шумяць. Шмат дзічы. І птушак спеў звонкі.
Крыніцы шапочуць, азёры блішчаць,
А ноччу ў іх – месяц і зоркі.
Апанас Цыхун.
Прынямонне… Мясцін роўных па прыгажосці мала дзе знойдзецца на зямлі. Гродзенскі раён… Далёкія агні новабудоўляў і цёмныя волаты замкаў, партызанскія зямлянкі і старажытныя палацы. Азёры з белымі грабянцамі на сіняй вадзе, і старыя сядзібы, і поўня ў азёрнай вадзе, і музыка нашай пявучай мовы, і нашы пяшчотныя песні. І, галоўнае, гасцінны, добры, працавіты і таленавіты народ.
На вуліцах нашых вёсак, востра адчуваецца, што сувязь часоў непарыўна: мінуўшчына нараджае сучаснасць, сучаснасць – будучыню. Спалучаюць звяно гэтай сувязі – помнікі архітэктуры, што ўвабралі талент і працу пакаленняў. І да сённяшняга дня цяпло таленавітых і цярплівых рук вяскоўцаў, якія захоўвалі і адраджалі святыні, берагуць сцены старажытных збудаванняў. Калі чалавек зацікаўлены спыніцца, няспешліва ўгледзіцца ў іх аблічча – падзеляцца старыя сцены тайнамі стагоддзяў.
Ціхая прыгажосць нашага дзівоснага края – края незлічоных багаццяў – палёй і лясоў, рэк і азер, вялікіх палацаў і сядзіб, дзе жылі нашы продкі, «дубоў – асілкаў», якія квартуюць тайны курганоў», дзе «Нёмана плешчуцца хвалі», і дзе гучыць мелагучная матчына мова, не пакінуць Вас абыякавымі.
Прыемных Вам прагулак і дзіўных адкрыццяў!
Звяртаем Вашу ўвагу, што экскурсіі праводзяцца па папярэдні заяўках.
Даведкі па тэлефонах: (8-0152) 723-541 Блашчаніца Юлія Іванаўна, дырэктар Гродзенскага раённага метадычнага цэнтра;
(8-0152) 745-580 Рамановіч Наталля Іосіфаўна, галоўны спецыяліст аддзела культуры.