Официальный сайт
Адрес райисполкома:
230029, г. Гродно,
ул. Горького, 51
Электронная почта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Телефон: 8 (0152) 72-01-40
Факс: 8 (0152) 72-16-17

16 апреля 2019

Гродзенская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету iнфармуе

Сказ пра тое, як рачная рыбка стала «залатой».

Двое жыхароў Гродна, назавем іх грамадзянін Д і грамадзянін Т, вырашылі на Вялікдзень разгавеецца рыбнымі стравамі. У краме купляць яе ніхто з іх не збіраўся, а нарыхтаваць вырашана было незаконна, балазе-Нёман побач, ды і забароненыя прылады рыбалоўства-сеткі меліся ў "загашніку" ад мінулых спраў.  Гэтыя грамадзяне ўжо трапляліся ў поле зроку абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ды так, што за незаконную здабычу рыбы Д панёс крымінальную адказнасць, а П-адміністрацыйную. На шлях выпраўлення яны не сталі, не прайшло і года як зноў вырашылі выпрабаваць лёс і злавіць запаветную рыбку. Балазе ноч была цёмная, спусціліся да Нёмана недалёка ад "Купалінкі", напампавалі свае лодкі і пераплылі на іх у Беражанскую затоку, дзе і ставілі свае сеткі. Той факт, што з 1 красавіка па 30 мая усталявана забарона на рыбалоўства ў Бережанской затоцы іх не хвалявала. Каля 3 гадзін ночы праверылі сеткі, склалі іх і здабытую рыбу ў лодкі і рушылі назад, дзе па выхадзе на бераг былі затрыманыя супрацоўнікамі абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Падчас агляду было ўстаноўлена, што Д здабыў жэрэха вагой 3,2 кг, а Т здабыў сем ляшчоў, 5 акунёў і 2 плоткі агульнай вагой 17,8 кг. Такім чынам, незаконнай здабычай рыбы нанесеная шкода навакольнаму асяроддзю ў памеры 240 базавых велічынь або ў суме 6120 рублёў. Так рыбка з простай «рачной» стала «залатой».  Акрамя абавязковага пакрыцця сумы шкоды, парушальнікаў чакае крымінальная адказнасць, паколькі Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у дачыненні да грамадзян Д і Т распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкула 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якой прадугледжана адказнасць за здзейсненае злачынства ў выглядзе штрафу, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.
Варта нагадаць рыбаловам, што незаконная здабыча рыбы без належнага на тое дазволу, альбо ў забаронены час або тэрміны, альбо ў забароненых месцах, альбо забароненымі прыладамі, альбо забароненымі спосабамі, а таксама замах на такую здабычу – цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй прылад здабычы рыбы і іншых прадметаў, якія з'явіліся прыладай або сродкам учынення названага парушэння, або без канфіскацыі.
 
 

З павагай,

Намеснік начальніка інспекцыі                     А.М.Зінчанка