Гродзенская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе
Рыбалка вядомая чалавецтву спрадвеку. Часткова як і раней, гэта засталося неабходнасцю, але з развіццём цывілізацыі з’явіліся людзі, для якіх рыбалка – гэта адпачынак, забаўка, медытацыя, калі хочаце. Але для асобных людзей рыбалка засталася не толькі спосабам здабычы жаданага прадукту харчавання, але і сродкам нажывы. Для гэтых мэтаў выкарыстоўваліся прылады рыбалоўства, вырабленыя з сеткамэрыялаў самастойна або набытыя «падпольна» на рынках ці нават у іншых краінах, гэта-сеткі стаўныя, сеткавыя экраны, пад’ёмныя сеткі (павукі), сакі, таптухі і інш.