Веладарожкі

Веларух на афіцыйным сайце Ўпраўлення па спорту и турызму Гродзенскага аблвыканкама

ВЕЛАСІПЕДНЫЯ МАРШРУТЫ ГРОДЗЕНСКАГА РАЁНА

Звесткі аб наяўных веласіпедных дарожках на тэрыторыі Гродзенскага раёна

На тэрыторыі Гродзенскага раёна ёсць канструктыўна выдзеленыя веласіпедныя дарожкі:

1. агр.Азёры

пакрыццё – асфальтаванае;

працягласць, шырыня каля 2км, шырыня3,5 м;

ведамасная прыналежнасць – «Гроднадарожнік», КУП «Гроднааблдарбуд».

2. г. п. Сапоцкін

пакрыццё – асфальтаванае;

працягласць, шырыня каля 1км, шырыня3,5 м;

ведамасная прыналежнасць —«Гроднадарожнік», КУП «Гроднааблдарбуд».

3. агр.Адэльск

пакрыццё – асфальтаванае;

працягласць, шырыня каля 500м, шырыня 3,5 м;

ведамасная прыналежнасць – «Гроднадарожнік», КУП «Гроднааблдарбуд».

4. г. Гродне – возера Юбілейнае

пакрыццё – асфальтаванае;

працягласць, шырыня каля 3км, шырыня-3,5 м;

ведамасная прыналежнасць– «Гроднодорожник», КУП «Гроднааблдарбуд».

5. Аўгустоўскі канал

пакрыццё — пясчана-жвіровае;

працягласць, шырыня каля 6км, шырыня3,5 м;

ведамасная прыналежнасць — СЭЗ «Гроднаінвест».

Веладарожка праходзіць праз такія вядомыя месцы, як доты, шлюз Дамброўка, Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Гродзенская пушча», домік наглядчыка на Аўгустоўскім канале

Апісанне вядомых мясцін:

Апісанне вядомых мясцін па маршруту веладарожкі Аўгустоўскі канал

1. Доты

Вялікую цікавасць ўяўляюць размешчаныя ўздоўж правага берага канала жалезабетонныя абарончыя доты (пабудаваныя ў 1940 годзе) Заходняга асобага ўмацаванага раёна НКА Чырвонай Арміі (так званая «Лінія Молатава»). Калі б доты маглі гаварыць, то ім было б аб чым расказаць. Вялікія і велічныя бетонныя збудаванні, якія першымі прынялі на сябе ўдар 28-й нямецкай пяхотнай дывізіі ў чэрвені 1941 года, ужо амаль 75 гадоў захоўваюць таямніцы першых чэрвеньскіх баёў.

Гродзенскі ўмацаваны раён (далей – УР) ствараўся на новай мяжы, на захад ад горада Гродна. Базай для яго стварэння паслужыў ўжо існуючы Полацкі ўмацаваны раён. 8 ліпеня 1940 года было створана адзінае кіраванне Гродзенскім і Полацкім ўмацаванымі раёнамі. 28 жніўня 1940 года штаб Полацкага ўмацаванага раёна быў перададзены Гродзенскаму ўмацаванаму раёну. А 3 верасня таго ж года Полацкі ўмацаваны раён быў расфармаваны.

Кантралявала ўсе работы на 68-м ўмацаваным раёне 71-е кіраванне начальніка будаўніцтва (КНБ № 71).

Умацаваны раён складаўся з некалькіх вузлоў абароны (ВА), якія ў сваю чаргу дзяліліся на апорныя пункты. У ваколіцах пасёлка Сапоцкіна з чэрвеня 1940 года па ліпень 1941 г. вялося будаўніцтвадотаў трох вузлоў абароны. Ўзвядзеннем умацаванняў на 5-ці апорных пунктах вузла абароны № 3 займалася БУ №23. Яго штаб знаходзіўся ў в. Галынка. Начальнікам БУ № 23 быў воаентэхнік 1 рангу Пётр Пятровіч Коласаў, зампалітам батальённы камісар Міхаіл Міхайлавіч Яблакаў, галоўным інжынерам ваентэхнік 1 рангу Леанід Якаўлевіч Сямёнаў, старэйшым тэхнікам-будаўніком малодшы лейтэнант Абрам Рыгоравіч Квашнін. На работах тут былі задзейнічаны: 106-ы саперны батальён 64-й стралковай дывізіі, 127-ы будаўнічы батальён, 122-і будаўнічы батальён, першы батальён 59-га стралковага палка 85-й стралковай дывізіі.

Каля вёсак Навасёлкі і Новікі і цяпер віднеюцца шэрыя бетонныя скрынкі доўгачасовых агнявых кропак 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна. Абаранялі дадзеныядоты байцы 9-га асобнага кулямётна-артылерыйскага батальёна 4-й роты пад камандаваннем Пятра Васільевіча Жылы. 9-ы і 10-ы асобныя кулямётна-артылерыйскія батальёны ўваходзілі ў гарнізон Полацкага УРа. У сувязі з будаўніцтвам умацаванняў на захад ад Гродна яны (разам з 232-й асобнай ротай сувязі) былі перадыслакаваны ў 68-ы УР.

Гарнізоны дотаў з першых гадзін вайны змагаліся ў поўным акружэнні, не маючы практычна ніякай сувязі паміж сабой.

Дот № 17 быў узброены двума 7,62 мм кулямётнымі ўстаноўкамі НПС-3 (кулямёт «Максім» на спецыяльным казематным станку) і адной 45 мм гарматай (ўстаноўка ДОТ-4)

Большасць дотаў 68-га ўмацаванага раёна на пачатак вайны не былі падрыхтаваны да баёў. Многія не паспелі узброіць і замаскіраваць як прадугледжвалася. Адсутнічала вентыляцыя, асвятленне. «Камандзіры жылі на кватэрах у мясцовых жыхароў, байцы– у часовых зямлянках. Адразу ж па прыбыцці восенню з Полацкага УРа пачалі вучобу з новым папаўненнем, хоць дотаў яшчэ не было. Да вясны сорак першага доты былі ўжо пабудаваны, хоць і не абсталяваны, і мы туды перанеслі баявую вучобу. У пачатку чэрвеня сталі часта з вучэбнай мэтай праводзіцца баявыя трывогі. У ноч з 20 на 21 чэрвеня батальён быў падняты па такой трывозе і знаходзіўся ў абароне да 10 гадзін раніцы. У суботу людзі адпачывалі. А ў гадзіну ночы з штаба УРа паступіў загад: па трывозе з узняццем усяго НЗ (недатыкальнага запасу) заняць агнявыя кропкі. Праз гадзіну батальён быў гатовы даць адпор ворагу. Спачатку думалі, што і гэта трывога, як і папярэдняя, вучэбная. Але хутка ў небе з’явіліся бамбардзіроўшчыкі, якія ляцелі ў наш тыл . А праз паўгадзіны па размяшчэнні батальёна і суседніх заставах гітлераўцы адкрылі шквальны агонь. Пачуліся выбухі бомбаў і цяжкіх снарадаў ля дотаў. Прыкладна ў пяць гадзін немцы пачалі на нас наступаць. Я яшчэ не ведаў, вайна гэта або правакацыя, і чакаў у сваім камандным доце (ДОТ № 017 каля вёскі Навасёлкі) распараджэння на адкрыццё агню».

Начальнік штаба 68-га ўмацаванага раёна Старычэнкаў Фёдар Ігнатавіч успамінае аб каманднымдоце:

Разам з 17-м дотам вялі агонь і іншыя ўмацаванні апорнага пункта 3 каля в. Навасёлкі. Доты пад нумарамі 326, 322, 27.

Дзякуючы ўспамінам і палявым даследаванням, якія захаваліся, можна з упэўненасцю сказаць, што Рыбас М. С. знаходзіўся менавіта ў доце № 27, так як гэта адзіны пабудаваны будынак апорнага пункта № 3, які быў ўзброены двума 76-мм гарматамі Л-17 і кулямётам НПС-3.

У раёне в. Новікі гераічна змагалася вучэбная рота пад камандаваннем лейтэнанта Кабылкіна Тараса Ільіча. Курсанты ноччу па загаду тайна занялі доўгачасовыя агнявыя кропкі апорнага пункта № 1 вузла абароны № 2 і падрыхтаваліся да абароны. Апорны пункт вучэбнай роты размяшчаўся на вельмі важным участку мяжы. Праз яго праходзіла дарога Рудаўка-Новікі-Сапоцкін, якую немцы пасля маглі выкарыстоўваць для перамяшчэння падраздзяленняў 28 пяхотнай дывізіі. Батальёны 83-га пяхотнага палка 28 пяхотнай дывізіі раніцай 22 чэрвеня пачалі своё наступленне на гэтым напрамку. Па наступаючаму праціўніку адкрылі агонь сем дотаў вучэбнай роты. Кулямётны дот №54 лейтэнанта Мачуліна Васіля Рыгоравіча, арудзійна-кулямётны дот № 55 лейтэнанта Торахава Мікалая Рыгоравіча, арудзійна-кулямётны паўкапанір № 39 лейтэнанта Грыцэнкі Якава Міхайлавіча, арудзійна-кулямётны дот №38 Кабылкіна Тараса Ільіча (гэта быў камандны пункт вучэбнай роты), арудзійна-кулямётны капанір №59 Пількевіча Уладзіміра Антонавіча, а таксама доты №№ 99, 56 камендантаў і гарнізон якіх пакуль устанавіць не ўдалося. Усе з пералічаных збудаванняў былі на момант пачатку вайны ўзброены і замаскіраваны маскіровачнай сеткай.

Першымі адкрылі агонь доты 38, 55,56 і 59.

На працягу двух дзён 22-23 чэрвеня доты вучэбнай роты паспяхова адбівалі атакі праціўніка. Адным з першых быў знішчаны гарнізон дота № 38. Байцы 59-га працягвалі весці агонь.

Варта ўдакладніць, што дот пад нумарам 27 знаходзіцца зусім у іншым апорным пункце. У 27-м ваяваў Рыбас М. С. з першай роты 9 ОПАБа. На самай справе 23-га чэрвеня пасля падрыву 38-га камандзірскага дота адкрыў агонь арудзійна-кулямётны дот № 99. На жаль, лёс яго гарнізона застаецца невядомым.

Дот № 54, па ўспамінах байца першага ўзвода 55-га дота Цімафеева Ніла Аляксандравіча, адкрыў агонь вечарам 23 чэрвеня.

Кулямётным дотам № 54 камандаваў лейтэнант Мачулін Васіль Рыгоравіч: «Адразу ж пасля варожай артылерыйскай падрыхтоўкі загаварыла агнём застава Усава, якая знаходзілася прыкладна ў кіламетры ад нас. Да 8-9 гадзін раніцы з гэтага напрамку да нас не наблізіўся ні адзін нямецкі салдат. Гераічна змагаліся ў доце (54-м) курсанты: Яўсееў, Абрахманаў, малодшы сяржант Сарокін»

Дзень 24 чэрвеня стаў апошнім для гарнізонаў дотаў вучэбнай роты. Скончыліся боепрыпасы, весці абарону не было чым. Нямецкія штурмавыя групы вымушаюць замаўчаць апошні дот№59.

Дарога на Сапоцкін стала свабоднай для далейшага прасоўвання 83-гапяхотнага палка. На ніжніх паверхах пад бетоннымі плітамі засталіся ляжаць байцы батальёна, якія аддалі сваё жыццё за Радзіму і Бацькаўшчыну.

2. Шлюз Дамброўка

Шлюз Дамброўка, збудаваны ў 1828-29 гадах па плану Ігната Прондзінскага, размешчаны на 92-м кіламетры Аўгустоўскага канала. У яго складзе — суднаходны шлюз і шлюз-рэгулятар. У перыяд Першай сусветнай вайны шлюз быў амаль знішчаны. У канцы 1939 года праз яго адходзілі да мяжы Літвы усе, хто застаўся ад гарнізона г. Гродна Польскай арміі, якіх гналі войскі Чырвонай Арміі. Наклала свой адбітак і Другая сусветная вайна. Цяпер Дамброўка непаўторны водна-паркавы (больш дакладна гідратэхнічны) комплекс, які прываблівае да сябе турыстаў, каго цікавіць актыўны адпачынак у Беларусі.

Асабліва шмат наведвальнікаў у Домброўкі у перыяд купальнага сезона. Здзіўляе створанае прыродай джакузі, а шлюз-рэгулятар вады папулярны ў турыстаў-экстрэмалаў. Паблізу гідравузла «Дамброўка» можна наведаць дом наглядчыка канала, вытрыманы ў рэтраспектыўна-рускім стылі, пабудова якога адносіцца да першай паловы XX стагоддзя. Домік быў рэканструяваны разам з Аўгустоўскімканалам і ў нашы дні ў ім размешчана міні-гасцініца. Жадаючыя спыніцца ў ёй знойдуць там усё неабходнае — мэблю, газавую пліту, посуд.

3. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Гродзенская пушча»

Аўгустоўскі канал практычна пасярэдзіне перасякае адзін з найбуйнейшых лясных масіваў Беларусі Гродзенскую пушчу. Яна з’яўляецца астаткам велізарных старажытных лясоў, якія калісьці раслі паміж Польшчай, Беларуссю і Літвой. Плошча ўсёй пушчы разам з яе беларускай і літоўскай часткамі дасягае каля 250тыс.га, а яе польская частка займае 120тыс.га.

У Гродзенскай пушчы знаходзіцца шэраг асабліва ахоўных тэрыторый: дзяржаўныя батанічныя заказнікі дзікарослых лекавых раслін «Сапоцкінскі», «Гожскі» і «Парэцкі», ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння «Азёры», праектаваны ландшафтны заказнік «Котра», а таксама мясцовыя батанічныя заказнікі «Сапоцкінскі» і «Зарыца», шэраг старадаўніх паркаў.

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Гродзенская пушча» створаны ў 2007 годзе на тэрыторыі раней існаваўшых біялагічных заказнікаў «Гожскі» і «Сапоцкінскі». Ён створаны з мэтай захавання ў натуральным стане каштоўных прыродных ландшафтаў, лясных і лугавых экалагічных сістэм, дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, а таксама месцаў іх росту і пражывання. Дадзеная тэрыторыя з’яўляецца часткай буйнога ляснога масіва на мяжы Беларусі, Літвы і Польшчы. Цяпер заказнікам «Гродзенская пушча» ў Гродзенскім раёне абвешчаны землі сельгаскааператываў «Гожа» (1327,87 гектара), «Зарэчны-Агра» (806,75 гектара), ляснога фонду Гродзенскага лясгаса ў шэрага кварталаў Аўгустоўскага лясніцтва (8417,9 гектара), Сапоцкінскага лясніцтва (2796,7 гектара) і Гожскага лясніцтва (6958,23 гектара), а таксама землі запасу – участкі рэкаў Нёман, Чорная Ганча (208,14 гектара).

4. Домік наглядчыка на Аўгустоўскім канале

Побач з вадаёмам захаваўся арыгінальны домік наглядчыка Аўгустоўскага канала, пабудаваны ў 1830 годзе ў стылі рускі ампір.

У доміку наглядчыка на Аўгустоўскімканале адкрыюць музей. Пастаянная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі Аўгустоўскага канала, ствараецца ў доме наглядчыка шлюза Дамброўка. Навуковую канцэпцыю музея распрацаваў калектыў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Для збору экспанатаў праведзена гісторыка-бытавая экспедыцыя. Яна дапамагла ўзнавіць побыт пакоя наглядчыка. Падабраны дакументы, фатаграфіі, ілюстрацыі аб будаўніцтве і эксплуатацыі воднага шляху, адрэстаўравана старадаўняя мэбля. Вырабляецца макет шлюза, які дапаможа наведвальнікам зразумець сутнасць шлюзования. У музеі кожны жадаючы зможа даведацца пра цікавыя моманты маштабнай будоўлі гідратэхнічнага збудавання праз Гродзенскую пушчу, гісторыю яго выкарыстання ў розныя гады.

5. Лыжаролерная траса

Пакрыццё – асфальтаванае;

працягласць, шырыня каля 3,5 км, шырыня3,5 м;

ведамасная прыналежнасць ААТ «Санаторый «Азёрны».

На тэрыторыі Гродзенскага раёна маецца 36 спецыяльна адведзеных месцаў для паркоўкі веласіпедаў.

Звесткі аб наяўных пунктах пракату і веламагазінах

Санаторый «Азёрны», Гродзенскі раён, агр. Азёры, тэл 8-0152 937 601, інтэрнэт-сайт: http://ozerny.by. Санаторый «Парэчча», Гродзенскі раён, агр. Парэчча, тэл. 8-0152 993 140, інтэрнэт-сайт: http://sanporeche.by.

РУП «Белпошта» ў вяснова-летні перыяд у раёне шлюза Дамброўка арганізаваны пракат горных веласіпедаў.

ТАА «МТБ-груп» — Сетка крам «ТВОЙ ВЕЛІК», ІП Лапа С. В. Адрас: 231761, Гродзенскі раён, г. Скідзель, вул. Леніна, 38, тэлефоны: +375 (29) 881-35-89, email: linberti@tut.by інтэрнэт-сайт: http://tvojvelik.by