Паведамленнi

9 жніўня 2020 года, пасля прыёму і апрацоўкі пратаколаў ад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у будынку Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта, па адрасе: г. Гродна, вул. М. Горкага, 51, каб. 109 адбудзецца пасяджэнне Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытанні ўстанаўлення вынікаў галасавання па Гродзенскім раёне (інфармацыя аб часе правядзення пасяджэння раённай камісіі будзе размешчана дадаткова).


Гродзенская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь інфармуе, што 7 жніўня 2020 года з 8.00 да 9.00 у глядзельнай залі сектара па арганізацыі культурна-масавай работы ў аграгарадку Рацічы Сапоцкінскага культурна-турыстычнага цэнтра філіяла дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр» (аграгарадок Рацічы, вул. Садовая, 2а) будзе праводзіцца сустрэча з выбаршчыкамі Шышко Аляксандрам Мікалаевічам, даверанай асобай кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча.


Да ведама выбаршчыкаў! У адпаведнасці з артыкулам 53 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы свайго жыхарства, маюць права прагаласаваць датэрмінова на ўчастку для галасавання з 4 па 8 жніўня 2020 г. уключна. Датэрміновае галасаванне ажыццяўляецца з 10.00 да 14.00 гадзін і з 16.00 да 19.00 гадзін. Афіцыйнага пацверджання прычын немагчымасці выбаршчыка прыйсці ў памяшканне для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца. Датэрміновае галасаванне не праводзіцца на ўчастках для галасавання, утвораных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах.


3 жніўня 2020 г. адбылося пасяджэнне Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разгледжана пытанне аб гатоўнасці ўчастковых камісій да датэрміновага галасавання і галасавання ў дзень выбараў.


3 жніўня 2020 г. у 15.00 у будынку Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта (г. Гродна, вул. Горкага, 51, каб. 416) адбудзецца пасяджэнне Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім будзе разгледжана пытанне аб гатоўнасці ўчастковых камісій да датэрміновага галасавання і галасавання ў дзень выбараў.


Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў інфармуе пра пачатак працы з 24 ліпеня мабільнага прыкладання «Галасую!». Прыкладанне дапамагае пазнаць адрас свайго ўчастку і кантактны тэлефон участковай выбарчай камісіі, вывучыць біяграфіі кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, а таксама азнаёміцца з афіцыйнымі навінамі бягучай выбарчай кампаніі. Прыкладанне створана для выкарыстання на платформах Android і iOS. Акрамя таго, сэрвіс даступны і карыстальнікам кампутараў, якія могуць выкарыстоўваць для атрымання інфармацыі спецыяльна распрацаваны раздзел на сайце Мінскага гарадскога камітэта ОО «БРСМ».


Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, могуць азнаёміцца і праверыць правільнасць азначаных звестак у спісе выбаршчыкаў. Для гэтага трэба звярнуцца ва ўчастковую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таго ўчастка для галасавання, на тэрыторыі якога Вы зарэгістраваны.
Для прыёму выбаршчыкаў з мэтай азнаямлення са спісамі выбаршчыкаў участковыя камісіі дзяжураць:

з 24 ліпеня 2020 года будныя дні з 1600 па 1800
субота з 1100 па 1300
нядзеля выхадны

 


Паведамляем, што 9 жніўня 2020 года пройдуць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Вы можаце прыняць удзел звярнуўшыся з 08.00 да 20.00 ва ўчастковую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таго ўчастка для галасавання, на тэрыторыі якога Вы пражываеце.
Калі Вы не будзеце мець магчымасці прыйсці на ўчастак для галасавання ў дзень выбараў, паведамляем, што ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь Вы можаце прагаласаваць датэрмінова з 4 па 8 жніўня 2020 года з 10-00 па 14-00, 16-00 па 19-00


Гродзенская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь інфармуе, што 24 ліпеня 2020 года ў глядзельнай зале Абухаўскага цэнтра культуры філіяла дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр» (аграгарадок Абухава, вул. Цэнтральная, 8) з 17.00 да 18.00 будзе праводзіцца сустрэча з выбаршчыкамі Шышко Аляксандрам Мікалаевічам, даверанай асобай кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча.


Да ведама грамадзян! Рэжым работы Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: 2 ліпеня — напярэдадні дзяржаўнага свята — з 10.00 да 18.00 гадзін (перапынак – з 14.00 да 15.00 гадзін); 3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – выхадны дзень; 4 ліпеня дзяжурства ажыццяўляецца ў звычайным для суботы рэжыме.


Гродзенская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь інфармуе, што 17 ліпеня 2020 года Шышко Аляксандрам Мікалаевічам, даверанай асобай кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча, будуць праводзіцца сустрэчы з выбаршчыкамі: — у глядзельнай залі Капцёўскага цэнтра культуры філіяла дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр» (аграгарадок Капцёўка, вул. Перамогі, 54) з 13.00 да 14.00; — у глядзельнай залі Верцялішкаўскага цэнтра культуры філіяла дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі раённы культурна- інфармацыйны цэнтр» (аграгарадок Верцялішкі, вул. Юбілейная, 1а) з 15.00 да 16.00; — у глядзельнай залі Азёрскага цэнтра культуры філіяла дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі раённы культурна- інфармацыйны цэнтр» (аграгарадок Азёры, пл. Леніна, 5) з 17.00 да 18.00.


29 чэрвеня 2020 г. адбылося пасяджэнне Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разгледжана пытанне аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па Гродзенскім раёне. Устаноўлена, што колькасць выбаршчыкаў па Гродзенскім раёне, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатамі у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь складае: Дзмітрыева Андрэя Уладзіміравіча – 72; Канапацкай Ганны Анатольеўны – 17; Лукашэнка Аляксандра Рыгоравіча – 18523; Ціханоўскай Святланы Георгіеўны – 662; Цэпкала Валерыя Вільямавіча – 937; Чэрачня Сяргея Уладзіміравіча – 1491.


29 чэрвеня 2020 г. у 11.00 у будынку Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта (г. Гродна, вул. Горкага, 51, каб. 416), адбудзецца пасяджэнне Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім будзе разгледжана пытанне аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку прапановы аб вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па Гродзенскім раёне.


24 чэрвеня 2020 г. адбудзецца пасяджэнне Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні адукацыі ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 14.30 гадзін. Дадаткова паведамляем з 17.00 да 20.00 будзе даступны відэазапіс паседажння па ссылцы.


22 чэрвеня 2020 г. адбылося пасяджэнне Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разгледжаны пытанні аб парадку адбору падпісных лістоў для праверкі і арганізацыі работы па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах, аб узгадненні памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізуюцца з выбаршчыкамі, аб узгадненні месцаў для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюцца кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе, іх даверанымі асобамі для для ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі, аб узгадненні месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў аб кандыдатах у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе на тэрыторыі Гродзенскага раёна.


22 чэрвеня 2020 г. у 15.00 у будынку Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта (г. Гродна, вул. Горкага, 51, каб. 416), адбудзецца пасяджэнне Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Да ведама выбаршчыкаў! Прыём дакументаў па вылучэнню прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў будынку Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта (г.Гродна, вул.Горкага, 51, званок ад дзяжурнага на нумар 751947) у рабочыя дні, а таксама 20 і 21 чэрвеня 2020 г. з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00. Апошні дзень прыёму дакументаў – 21 чэрвеня 2020 г.


4 чэрвеня 2020 г. адбылося пасяджэнне Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разгледжаны пытанні аб узгадненні ўтварэння ўчасткаў для галасавання і ўстанаўленні на тэрыторыі Гродзенскага раёна адзінай нумарацыі ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аб вызваленні членаў Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад выканання працоўных (службовых) абавязкаў на час падрыхтоўкі і правядзення выбараў, аб графіку дзяжурства членаў Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у чэрвені 2020 года.


4 чэрвеня 2020 г. у 11.00 у будынку Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта (г. Гродна, вул. Горкага, 51, зала пасяджэнняў), адбудзецца пасяджэнне Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


19 мая 2020 года адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім выбраны: старшынёй – Дабрыян Святлана Вячаславаўна, намеснікам старшыні – Забельскі Станіслаў Станіслававіч, сакратаром – Шут Інэса Уладзіміраўна; зацверджаны план і графік работы камісіі.
Для прыёму выбаршчыкаў у Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь арганізуецца дзяжурства членаў камісіі з 20 мая 2020 г.:
у буднія дні з 10.00 да 19.00 гадзін (перапынак — з 14.00 да 15.00 гадзін);
у суботу з 10.00 да 14.00 гадзін.
Месца знаходжання камісіі – горад Гродна, вуліца Горкага, дом 51, каб.110 (1 паверх), тэлефон 770918, 741504.


19 мая 2020 г. у будынку Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта (г.Гродна, вул.Горкага, 51, кабінет 416) адбудзецца першае пасяджэнне Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 15.00 гадзін.


18 мая 2020 г. адбудзецца сумеснае пасяджэнне прэзідыўма Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў і Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні ўтварэння Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 11.00 гадзін.
Прамая трансляцыя пасяджэння будзе даступная на сайце з 11.00 да 12.00 гадзін па спасылцы Дадаткова відэазапіс будзе даступны з 14 да 17 гадзін па спасылцы


Прыём дакументаў па вылучэнню прадстаўнікоў у склад Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў будынку Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта (г.Гродна, вул.Горкага, 51, званок ад дзяжурнага на нумар 751947) у рабочыя дні, а таксама 16 і 17 мая 2020 г., з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.
Апошні дзень прыёму дакументаў – 17 мая 2020 г.