Электронныя звароты

Электронныя звароты Электронны зварот для фізічных асоб Электронны зварот для юрыдычных асоб

ПАВАЖАНЫЯ НАВЕДВАЛЬНІКІ САЙТА

 

Звярнуцца ў райвыканкам можна некалькімі спосабамі:

  • напісаць ліст і накіраваць яго на адрас: 230029, г.Гродна, вул.Горкага, 51;
  • для атрымання інфармацыі даведачна-кансультацыйнага характару патэлефанаваць на «гарачую лінію» па тэлефоне 73-05-83 з 8.00 — 13.00 гадзін, 14.00 — 17.00 гадзін (у працоўныя дні);
  • запісацца на прыём да кіраўніцтва райвыканкама па тэлефонах: 74-01-23, 72-10-11 з 8.00 — 13.00 гадзін, 14.00 — 17.00 гадзін (у працоўныя дні);
  • выкарыстоўваць сэрвіс «Электронныя звароты» для напісання і адпраўкі ліста.

Сэрвіс «Электронныя звароты» з’яўляецца адным са сродкаў звароту грамадзяніна, індывідуальнага прадпрымальніка, юрыдычнай асобы ў Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт з заявай, прапановай, заўвагай ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў».

Зварот прымаецца да разгляду пры захаванні заяўнікам патрабаванняў, што прад’яўляюцца да электронных зваротаў.

ПАТРАБАВАННІ, ШТО ПРАД’ЯЎЛЯЮЦЦА ДА ЗВАРОТАЎ:

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павен ўтрымліваць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна; адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:

  • поўную назву юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Парадак разгляду электронных зваротаў

  1. Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
  2. Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі — не пазней 1 месяца.
  3. Калі для разгляду электроннага звароту па сутнасці неабходна ўказанне персанальных дадзеных заяўніка або іншых асоб, за выключэннем змяшчаючыхся ў звароце, заяўніку прапануецца звярнуцца з вусным ці пісьмовым зваротам.
  4. Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, указаны ў электронных зваротах.
  5. На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:
    заяўнік ў сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ альбо адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты; у электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (апавяшчэнне).

ПАКІДАЮЦЦА БЕЗ РАЗГЛЯДУ ПА СУТНАСЦІ ЭЛЕКТРОННЫЯ ЗВАРОТЫ, ЯКІЯ (ПА ЯКІМ):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не ўтрымліваюць прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, адрасу месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасу яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна — працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска.

Адклікаць электронны зварот Заяўнік мае права да разгляду па сутнасці.

  • Водклік электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.
  • Абскарджанне адказаў на звароты
  • Адказ райвыканкама на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю.
  • Разгляд электронных зваротаў аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, якія носяць масавы характар.

У выпадку, калі паступаючыя электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнню кіраўніка дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі альбо асобы, ўпаўнаважанай iм падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце дзяржаўнага органа ці іншай дзяржаўнай арганізацыі ў глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.