Адукацыя

СПІС УСТАНОЎ АДУКАЦЫІ РАЁНА


 

Афіцыйны інтэрнэт-сайт аддзела адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага райвыканкама — http://grodno-roo.grodno-region.edu.by Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму – АКСАМІТ Таццяна Міхайлаўна, тэл. 77-27-31 15 студзеня 1940 года — дата заснавання Гродзенскага раёна. 1940 год — на тэрыторыі сучаснага Гродзенскага раёна функцыянавала 142 школы, у якіх вучыліся 10 тысяч дзяцей і каля тысячы дарослых. У гэтых установах працаваў 161 педагог. 1974 год — у раёне дзейнічала 40 пачатковых, 38 васьмігадовых, 23 сярэднія школы, у якіх вучыліся 14 250 навучэнцаў. 1990 год — аддзел адукацыі уключаў 12 пачатковых, 24 няпоўныя сярэднія, 25 сярэдніх школ, 1 школу-інтэрнат, 2 спецшколы, у якіх вучыліся 9253 навучэнцаў. 01.07.2013 — утвораны аддзел адукацыі, спорту і турызму шляхам рэарганізацыі ў форме зліцця аддзела адукацыі і аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага райвыканкама. Сёння: 4536 навучэнцаў,якія вучацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, 1752 выхаванца– ва ўстановах дашкольнай адукацыі, 3002 навучэнца– ва ўстановах дадатковай адукацыі. Галоўнай задачай, якая стаіць перад адукацыяй раёна, з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці і якасці адукацыі праз развіццё асобасна-арыентаваных падыходаў да вучэбна-выхаваўчага працэсу.

Сістэма адукацыі ў раёне прадстаўлена дашкольнай, агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыяй і ўключае ў сябе 18 сярэдніх школ, 1 базавую школу, 2 вучэбна-педагагічныя комплексы «Яслі-сад-сярэдняя школа», 18 яслей-садоў, 2 дашкольныя цэнтры развіцця дзіцяці, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, 2 санаторныя школы-інтэрната, Парэчскую дзяржаўную дапаможную школу-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, Гродзенскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр, Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, аздараўленчы лагер «Сузор’е», 3 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, 2 фізкультурна-спартыўныя клубы. Асноўнымі прыярытэтамі з’яўляюцца здароўезберажэнне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, развіццё творчых здольнасцей адораных і матываваных вучняў, паспяховая сацыялізацыя выпускнікоў, захаванне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх. Укараняюцца новыя формы дашкольнай адукацыі, пашыраецца спектр дадатковых адукацыйных паслуг. Забяспечваецца 100-працэнтны ахоп дзяцей 5-гадовага ўзросту падрыхтоўкай да школы. Зніжаецца ўзровень захворвання дзяцей дашкольнага ўзросту. Удасканальваецца сістэма работы па выяўленні, падтрымцы і развіцці таленавітых дзяцей і моладзі. Дзейнасць з таленавітымі дзецьмі будуецца праз арганізацыю інтэлектуальных і творчых конкурсаў, алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, працу вочна-завочных школ, супрацоўніцтва з ВНУ.

Створаны механізм заахвочвання адораных дзяцей: заснаваны стыпендыі для навучэнцаў, якія дасягнулі поспехаў у адукацыйнай дзейнасці, у творчых і спартыўных мерапрыемствах. Назіраецца пазітыўная дынаміка ў забеспячэнні якасці адукацыі: расце працэнт вучняў, якія вучацца на высокім, дастатковым і сярэднім узроўнях, павялічваецца колькасць выпускнікоў, якія паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Працягваецца праца па стварэнні адзінай інфармацыйнай прасторы, ўкараненні інфармацыйных тэхналогій у адукацыйны працэс і кіраўніцкую дзейнасць. Склалася і развіваецца гуманістычная выхаваўчая сістэма са сваімі традыцыямі. У ходзе развіцця выхаваўчай сістэмы па-новаму сфармулявана канцэпцыя школы. Галоўнай мэтай з’яўляецца асобасны рост усіх удзельнікаў выхаваўчага працэсу, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі і здольнасць да самавызначэння. Сучасныя падыходы адзначаны ў арганізацыі самакіравання, 6-га школьнага дня, летняй працы і адпачынку выхаванцаў і навучэнцаў. Актуальнай з’яўляецца работа па прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва, супрацьпраўных дзеянняў непаўналетніх. Ствараюцца ўмовы для развіцця і ўдасканалення прафесійнага майстэрства педагогаў. Паслядоўна выконваюцца паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Аграэкатурызм На дадзены момант на тэрыторыі Гродзенскага раёна зарэгістравана больш за 100 суб’ектаў аграэкатурызму, 80 аграсядзіб зрабілі справаздачу аб сваёй дзейнасці ў інспекцыю па падатках і зборах па Гродзенскаму раёну. Найбольш папулярнымі сярод турыстаў з’яўляюцца: «Каралінскі фальварак Тызенгаўза» (в. Каралін), «Ля возера» (агр.Азёры), «Пагасцім ў заказніку» (в. Дубінка), «Хатні ачаг» (в. Жукевічы), «Дзертніца» (д. Дзертніца), «Сонічы» (в. Сонічы), «Ля Свяцка» (в. Крулеўшчына), «Сасновая паляна» (в. Каробчыцы) і г. д. Прыняты 19300 чалавек. У 2016 годзе адбыўся штогадовы абласны конкурс «Лепшая аграсядзіба года», які праводзіцца ААТ «Белаграпрамбанк». У намінацыі «Лепшая аграсядзіба» перамагла аграсядзіба «Панскі двор» (д. Гінавічы, Падлабенскі с/с, уладальнік — Казлоўская Я. Ч.). У намінацыі «Стыль і гармонія» перамагла аграсядзіба «Славіч» (в. Славіч, Капцёўскі с/с, уладальнік — Талкач А. А.). У 2016 годзе праведзена 2 навучальных семінары па аграэкатурызму для гаспадынь агратурыстычных сядзіб і сялянска-фермерскіх гаспадарак.
Бязвізавы парадак уезду і выезду замежных грамадзян 23 жніўня 2016 г. Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 318 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян». Дакумент вызначае бязвізавы парадак уезду і выезду на тэрыторыю Беларусі і часовага знаходжання ў турыстычных мэтах на тэрмін да пяці сутак у спецыяльным турысцка-рэкрэацыйным парку «Аўгустоўскі канал» і прылеглых да яго тэрыторыях: г. Гродна, Гожскі, Капцёўскі, Адэльскі, Сапоцкінскі, Падлабенскі сельскія выканаўчыя камітэты Гродзенскага раёна. 26 кастрычніка 2016 года у дапамогу турыстам пачаў работу інтэрнэт-партал www.grodnovisafree.by на чатырох мовах. 12 лістапада, 10 снежня, 15 снежня 2016 года на тэрыторыі Гродзенскага раёна ў зоне бязвізавага знаходжання былі арганізаваны рэкламныя туры для прадстаўнікоў турыстычных фірмаў з наведваннем аб’ектаў турыстычнай індустрыі.

Падзейны турызм Асаблівая роля адведзена Аўгустоўскаму каналу. У раёне шлюза Дамброўка ў турыстычны сезон праводзяцца пастаянныя культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы (пляжны валейбол, падыманне гіры, дартс, перацягванне каната і інш.) у рамках свята «Аўгустоўскі канал запрашае сяброў», фестывалю «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў», адкрыты веласіпедны марафон Гродзенскага раёна «Суседзі» (за 2016 год прыняло ўдзел каля 1000 чалавек), турыстычныя злёты. Другі год запар каманда Гродзенскага раёна становіцца пераможцам у абласным чэмпіянаце «Плаванне на чым папала». Карыстаюцца папулярнасцю ў турыстаў на Аўгустоўскім канале анімацыйныя і гульнявыя праграмы, тэатралізаваныя паказы. За 2016 год тэрыторыю Гродзенскага раёна наведалі 117497 чалавек.

Турыстычныя маршруты На тэрыторыі Гродзенскага раёна распрацавана 43 турыстычных маршруты: 10 веласіпедных, 19 пешых, 13 водных, 1 конны. На базе аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ствараюцца сучасныя турыстычныя комплексы: вядзецца рэканструкцыя палацава-паркавага комплексу ў в. Свяцк, маёнтка Свяцк-Гурскіх у в. Радзівілкі.