Прырода

Найбольш буйныя азёры: Белае — 557 га, Рыбніца — 250 га, Кань, Вероўскае, Малочнае і іншыя. Рака Нёман, 99 рэк і ручаёў (ракі Свіслач, Котра, Ласасянка, Гожка, Чорная Ганьча, Святліца, Стрыеўка, Ежавіца, Пушкарка, Зарачанка), Аўгустоўскі канал. Шчыльнасць натуральнай рачной сеткі складае 0,43 км/м. Дзяржаўныя заказнікі: дзяржаўны ландшафтны заказнік «Азёры», дзяржаўны ландшафтны заказнік «Гродзенская пушча». Месцы вырастання рэдкіх і знікаючых відаў раслін: д. Азёры, 259 га. Помнікі прыроды мясцовага значэння: геалагічны кангламерат ў в. Каўпакі Капцёўскага сельсавета. Старадаўнія паркі ў в. Белыя Балоты, у г. Скідзелі. Лясныя ўгоддзі: агульная плошча лясных угоддзяў– 110 858 гектараў, з іх 102961га– у падпарадкаванні Мінлясгаса, 3 332 гектараў– у вядзенні Міністэрства абароны.