Маладзёжная палітыка
КАНТАКТЫ
АНОНС
НАШЫ ПРАЕКТЫ
ГОД МОЛАДЗІ
Адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльнай палітыкі ў раёне з’яўляецца работа з моладдзю. На тэрыторыі Гродзенскага раёна на 1.01.2016 года пражывае каля 9 186 чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года.
Моладзь з’яўляецца найбольш яскравым барометрам ўсіх з’яў і працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве, як станоўчых, так і адмоўных. Яна, як найбольш дынамічная і актыўная частка насельніцтва краіны, з’яўляецца патэнцыяльнай асновай усіх пераўтварэнняў. Менавіта ад гэтай сацыяльнай групы залежыць перспектыва развіцця краіны ў будучым.
Жыццё не стаіць на месцы і ўвесь час патрабуе новых падыходаў у розных сферах, у тым ліку і пры ажыццяўленні дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.
Акрамя таго, вырашэнне найважнейшай задачы пабудовы грамадзянскай супольнасці, якая стаіць перад Рэспублікай Беларусь, немагчыма без актыўнага ўключэння моладзі ў грамадскае жыццё.
У Гродзенскім раёне работа па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі праводзіцца ў адпаведнасці з Законам «Аб асновах дзяржаўнай моладзёжнай палітыкі» і іншымі нарматыўнымі дакументамі Рэспублікі Беларусь, а таксама штогод зацвярджаецца рашэннем Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта Комплекс мер па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Гродзенскім раёне.
Асноўнымі сарэалізатарамі комплексу мер з’яўляюцца: сектар па рабоце з моладдзю аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама, Гродзенскі раённы і Скідзельскі гарадскі камітэты грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Асноўнымі напрамкамі работы сектара па рабоце з моладдзю, Гродзенскага РК ГА «БРСМ», Скідзельскага ГК ГА «БРСМ» з’яўляюцца:
-выхаванне грамадзяніна-патрыёта;
-развіццё сістэмы працаўладкавання моладзі, стварэнне ўмоў для актыўнага і эфектыўнага яе ўдзелу ў сацыяльна-эканамічным жыцці краіны;
-замацаванне моладзі на сяле;
-дапамога маладым сем’ям;
-прапаганда здаровага ладу жыцця, абарона маладых людзей ад крыміналу, п’янства, незаконнага гандлю людзьмі;
— уцягванне прадстаўнікоў нефармальнай моладзі ў грамадска-карысную дзейнасць;
-інфармацыйнае забеспячэнне сістэмы працы з моладдзю.
Моладзь раёна актыўна карыстаецца магчымасцю ўдзелу ў развіцці грамадзянскай супольнасці, у рабоце маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў. (Закон «Аб дзяржаўнай падтрымцы маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў у РБ»).
Самымі буйнымі маладзёжнымі грамадскімі аб’яднаннямі ў Гродзенскім раёне з’яўляюцца ГА «БРСМ» (2 тэрытарыяльных камітэты – Гродзенскі раённы і Скідзельскі гарадскі, 82 першасных арганізацый) і ГА «БРПА».
Сумесная дзейнасць рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, моладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў па паляпшэнні становішча моладзі дазваляе дасягаць істотных станоўчых вынікаў і выявіць шэраг пытанняў, якія патрабуюць вырашэння.
У якасці пазітыўных тэндэнцый у развіцці моладзі дзякуючы дзейнасці ў тым ліку і маладзёжных арганізацый і аб’яднанняў можна адзначыць:
— удасканаленне сістэмы сацыяльнай падтрымкі навучэнцаў і студэнтаў, адораных і таленавітых маладых людзей;
— забеспячэнне працоўнай занятасці моладзі, у тым ліку павелічэнне колькасці працаўладкаванай моладзі, развіццё эфектыўных формаў часовага працаўладкавання моладзі ў вольны ад вучобы (асноўнай працы) час;
— развіццё сістэмы дзяржаўнай падтрымкі маладых сем’яў, у тым ліку павышэнне статусу сям’і ў грамадстве, умацаванне сямейных традыцый;
— умацаванне здароўя моладзі, у тым ліку умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы для заняткаў фізічнай культурай і спортам, павелічэнне колькасці моладзі, ўцягнутай у заняткі фізічнай культурай;
— развіццё маладзёжных ініцыятыў, у тым ліку стварэнне ўмоў для дзейнасці маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, рэалізацыя маштабных, сацыяльна значных праектаў, ініцыіраваных дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі аб’яднаннямі;
— скарачэнне колькасці злачынстваў, учыненых непаўналетнімі.
У цэлым можна канстатаваць, што ў Гродзенскім раёне дзяржаўная маладзёжная палітыка рэалізуецца сістэмна і паслядоўна.