Аграэкатурызм
Аграсядзібы Гродзенскага раёна
Аграэкатурызм
Аграэкатурызм – самы паспяховы напрамак турызму ў Гродзенскім раёне.
Развіццё агратурызму на аснове сямейных і фермерскіх гаспадарак Гродзенскага раёна – гэта адна з найбольш перспектыўных мадэлей фарміравання сельскага турызму. Жыхары сельскай мясцовасці могуць выкарыстоўваць свае рэсурсы для арганізацыі турыстычных падвор’яў або аказання асобных паслуг сельскім турыстам.
На дадзены момант на тэрыторыі Гродзенскага раёна зарэгістравана больш за 90 аграсядзіб, дзейнічаюць– больш за 60.
У 2015 годзе адбыўся штогадовы рэспубліканскі конкурс «Лепшая аграсядзіба года», які праводзіцца ААТ «Белаграпрамбанк». У намінацыі «Лепшы старт» перамагла аграсядзіба «Панскі двор» (д. Гінавічы, Падлабенскі с/с, уладальнік — Казлоўская Я. Ч.).
У 2013 годзе ўтварылася турысцкая дэстынацыя «Зялёны абярэг Гродна», якая ўяўляе сабой «кластар», удзельнікамі якога сталі прадстаўнікі агратурыстычнага бізнесу, мясцовыя ўлады, грамадскія аб’яднанні і іншыя зацікаўленыя арганізацыі Гродзенскага раёна.
У рамках праекта агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю USAID «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё», які рэалізуецца Праграмай развіцця ААН, Гродзенскім ТАА «Сядзібы Гродзеншчыны» сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама створана «Школа этнаэкалагічных свят». Ўстановы раёна дэманструюць свае анімацыйныя праграмы, удзельнічаюць у акцыі «Дзень адкрытых дзвярэй у беларускіх аграсядзібах». Многія аграсядзібы Гродзенскага раёна сталі сцэнічнай пляцоўкай для абрадавых святаў і анімацыйных праграм. На аграсядзібах дэманструюцца абрады «Калядаванне», «Провады зімы», «Юр’е», «Купалле», гістарычны баль эпохі Тызенгаўза і інш.
У 2015 годзе праведзена 4 навучальныя семінары па аграэкатурызму для гаспадынь агратурыстычных сядзіб і сялянска-фермерскіх гаспадарак.
Маркетынг турыстычных паслуг
У 2015 годзе выпушчаныя 4 карты-схемы, банэрныя палотны ў колькасці 5 штук. Выпушчана 5000 экз рэкламнай прадукцыі аб патэнцыяле Гродзенскага раёна на дзвюх мовах.
На тэрыторыі раёна ў 2011 — 2015гг. устаноўлена:
— 4 інфармацыйныя шчыты з размяшчэннем аб’ектаў інфраструктуры турызму
Даведачна: г. п. Сапоцкін – 2 шчыты; у другім квартале 2014 года ўстаноўлены ў в. Прывалка – 1 шчыт, у в. Брузгі – 1 шчыт.
— 7 знакаў з указаннем напрамку да агратурыстычных сядзіб.
Даведачна: аграсядзіба «Славіч» в. Славіч – 2 знакі, аграсядзіба «На возеры» агр.Азёры – 1 знак, аграсядзіба «Царскае сяло» агр.Свіслач – 1 знак, аграсядзіба «У Пятровіча» агр.Гожа – 1 знак, аграсядзіба «Каралінскі фальварак Тызенгаўза» в. Каралін – 2 знакі.
— 77 знакаў «Славутасці».
За перыяд 2011-2015гг. на тэрыторыі Гродзенскага раёна распрацаваны 41 турыстычны маршрут, з іх: 9 веласіпедных, 18 пешых, 13 водных, 1 конны. Большасць маршрутаў абсталявана схемамі, таблічкамі. Выпушчаныя карты з нанясеннем маршрутаў, размешчаных на прыродаахоўных тэрыторыях.
У верасні 2015 года Гродзенскі раён прыняў удзел у турыстычнай выставе-кірмашы «Еўрарэгіён «Нёман-2015» («Еўрарэгіён «Нёман-2014»). У праграму была ўключана дэгустацыя страў нацыянальнай кухні; выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі; майстар-класы па саломапляценні, па бытавых танцах, ігры на драўляных інструментах; выстава паслуг,якія прадастаўляюцца арганізацыямі, аграсядзібамі Гродзенскага раёна.
Прымалі ўдзел ў турыстычнай выставе ў г. Шчучыне, а таксама ў Міжнародным кірмашы турыстычных паслуг «Адпачынак-2016» («Адпачынак 2015», «Адпачынак 2014») у г. Мінску.
Рэалізацыя праграм трансгранічнага супрацоўніцтва
Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт падтрымаў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва LV-LT-BY 2007-2013 «Папулярызацыя турызму праз павышэнне дасведчанасці аб гісторыі і культуры рэгіёнаў» LLB-2-137 і ўзгадніў ўстаноўку дзесяці QR-кодаў на аб’ектах славутасцей Гродзенскага раёна ўздоўж мяжы з Літоўскай Рэспублікай. Усе QR-коды ўстаноўлены ў першым квартале 2015 года.
Пры рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў рамках еўрапейскай праграмы Польшча-Беларусь-Украіна «Камунікацыі без межаў – стварэнне турысцка-інфармацыйнай сеткі» у 2012 годзе ў г. п. Сапоцкін адкрыты турыстычны інфармацыйны цэнтр.
e-mail: tic.sopockin@tourgrodno.by
У рамках рэалізацыі трансгранічнага праекта ў 2014 годзе ўздоўж ракі Нёман да памежнага пераходу «Прывалка-Райгардас» прамаркіраваны веласіпедны турыстычны маршрут і абсталяваны тры месцы для адпачынку.
У 2012-2014гг. на тэрыторыі Гродзенскага раёна ажыццяўлялася рэалізацыя праектаў Праграмы «Польшча-Беларусь-Украіна» «Развіццё транспартнай інфраструктуры ў раёне Аўгустоўскага канала» PBU/0008/10, мэтай праекта з’яўлялася развіццё транспартнай інфраструктуры ў раёне Аўгустоўскага канала, стварэнне інструментаў трансгранічнага патоку і развіцця ідэй, а таксама сумеснага вырашэння транспартных праблем.
У 2013-2015гг. на тэрыторыі Гродзенскага раёна ажыццяўлялася рэалізацыя праектаў Праграмы «Польшча-Беларусь-Украіна» «Прадастаўленне значных тэрыторый для развіцця турызму і эканомікі з мэтай паляпшэння якасці памежных дарог Польшчы і Беларусі» PBU/0626/11, мэтай праекта з’яўлялася павелічэнне даступнасці трансгранічнай тэрыторыі Польшчы і Беларусі для развіцця дарожнай інфраструктуры.
Інфраструктура турызму
Асаблівая роля адведзена Аўгустоўскаму каналу. З 2011 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь створаны турысцка-рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал».
Аўгустоўскі канал — адно з найпрыгажэйшых месцаў, якое прываблівае турыстаў з многіх краін сваёй непаўторнай прыродай і унікальнасцю гідратэхнічных збудаванняў. Канал актыўна выкарыстоўваецца аматарамі воднага турызму дзякуючы беларуска-польскаму пагадненню. На тэрыторыі Аўгустоўскага канала размяшчаюцца дамы наглядчыка шлюза «Нямнова», «Дамброўка» і «Куркуль». Дамы пабудаваны на рубяжы 19-20 стст. у стылі «прамысловай» або па-іншаму «цаглянай» архітэктуры.
У раёне шлюза Дамброўка ў турыстычны сезон праводзяцца пастаянныя культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы (пляжны валейбол, падыманне гіры, дартс, перацягванне каната і інш.) у рамках свята «Аўгустоўскі канал запрашае сяброў», фестывалю «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў», адкрыты веласіпедны марафон Гродзенскага раёна «Суседзі» (за 2015 год прынялі ўдзел 700 чалавек), турыстычныя злёты. Упершыню ў 2015 годзе адбыўся чэмпіянат па балотным футболе і плаванні «На чым папала» (каманда Раццскай СШ заняла 1-е месца).
Карыстаюцца папулярнасцю ў турыстаў на Аўгустоўскім канале анімацыйныя і гульнявыя праграмы, тэатралізаваныя паказы.
Вядзецца праца па развіццю інфраструктуры. У 2013 годзе ўздоўж Аўгустоўскага канала ад вёскі Рынкаўцы да шлюза Дамброўка абсталявана веласіпедная дарожка.
У 2013 годзе ў в. Сонічы ўведзена ў строй турыстычная база на 12 месцаў.
Турыстычнай фірмай «Нямнова-Тур» у раёне турыстычнага прытулку «Нямнова» абсталявана 7 стаянак адпачынку для турыстаў.
З мэтай павелічэння даступнасці ў рэгіён вядзецца работа па змене віду зносін у міжнародным пункце пропуску «Лясная – Рудаўка».
На базе аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ствараюцца сучасныя турыстычныя комплексы: вядзецца рэканструкцыя палацава-паркавага комплексу ў в. Свяцк, маёнтка Свяцк-Гурскіх у в. Радзівілкі.
Вядзецца работа па развіцці зоны адпачынку, спорту і турызму на вадасховішчы Гродзенскай ГЭС. Праведзены шэраг спартыўных і культурна-масавых мерапрыемстваў. У 2016 годзе плануецца распрацоўка горадабудаўнічай дакументацыі па гэтым аб’екце.